Сёння у сярэдняй школе нумар 145 iмя I.Я.Алiбегава адбылося свята "Гуканне вясны"!
Юныя музыкi развiталiся з зiмой i паклiкалi вясну. Навучэнцы школы так сама прынялі ўдзел у прыгожым веснавым абрадзе, усе разам ўслаўлялі птушак – вестуноў вясны, што вяртаюцца з выраю, прыносіяць з сабою цяпло i радуюць сваiм шчабятаннем. Весела паспаборнічалі ў гульнях і ўзгадалі зімнія забавы. Разам з вакальным ансамблем «Сунiчкi» (кіраўнік –I.Л. Шурлакова, канцэртмайстары: I.C.Дашэвiч, Т.Г. Горадава., В. У. Пушкарова) i ансамблем народных iнструментаў "Дзiва" спявалі беларускія песні і ўдала ігралі на музычных інструментах, зазываючы вясну-красну.Падчас свята ўдзельнікі дакрануліся да жыцця продкаў з іх паважлівымі адносінамі да сонейка, зямлі i роднай прыроды.

